ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
21
Чц, Ліс

Інспектар ДАІ нагадаў моладзі найважнейшыя правілы дарожнага руху

Супрацоўніца ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама старшы лейтэнант міліцыі Людміла Раковіч распавяла курсантам пра змены ў ПДР.

Падчас тэматычнай сустрэчы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама старшы лейтэнант міліцыі Людміла Раковіч прывяла прыклады з практычнай дзейнасці, азнаёміла са зменамі ў ПДР, якія ўступілі ў сілу ў лютым 2018 года, нагадала пра галоўныя патрабаванні да ўдзельнікаў дарожнага руху. Дарэчы, інтэрнэт-сайт абласной дзяржаўтаінспекцыі прадастаўляе магчымасць усім жадаючым праверыць свае веды ў галіне ПДР. У анлайн-білеце прапануецца 10 выпадковых пытанняў, адказаць на якія неабходна на працягу не больш за 15 хвілін.

На факультэце міліцыі сустрэчы падобнай тэматыкі праводзяцца рэгулярна. Будучыя афіцэры папаўняюць багаж ведаў, неабходныя кіроўцам, знаёмяцца з практычнай працай ахоўцаў парадку, задаюць пытанні аб тым, што цікавіць.


Павел Васільеў, 1 «В» курс.
Фота аўтара

Навіны