ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
20
Пн, Май

Яркае віншаванне: факультэт міліцыі адзначыў прафесійнае свята

На адкрыццi ўрачыстага мерапрыемства начальнік факультэта Дзмітрый Ханцэвіч цёпла павіншаваўсупрацоўнікаў і курсантаў з Днём беларускай міліцыі.

Запамінальны канцэрт адбыўся на факультэце міліцыі напярэдадні прафесійнага свята. Па традыцыі прайшла цырымонія ўзнагароджання, падчас якой былі адзначаны ў тым ліку і актывісты першаснай арганізацыі БРСМ Акадэміі МУС. Сакратар «пяршоўкі» Антаніна Баршчун ад асобы Мінскай гарадской арганізацыі маладзёжнаг асаюза ўручыла граматы і дыпломы кіраўніцтву і курсантам факультэта.

Канцэртная праграма пачалася з выступу курсантаўАляксея Гезава і Дзмітрыя Лебедзева з песняй «Закон і парадак». Загадчык клуба факультэта Ігар Смірноў падарыў гледачам кранальную песню «Братачка». Танцавальны падарунак падрыхтавалі курсант 1 «Б» курса Павел Краўцоў і яго чароўная спадарожніца Анастасія Цярэшка. Прадставілі свае нумары навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя МУС і студэнткі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

Начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла не застаўся ў баку ад факультэцкага свята. Наведаўшы канцэрт, кіраўнік павіншаваў усіх прысутных з Днём міліцыі і пажадаў прафесійных поспехаў.


Мікалай Парфянюк, 1 «Б» курс.
Фота аўтара

Навіны