ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
08
Ср, Май

У гонар свята - першынства факультэта па баскетболу

На факультэце міліцыі адбылося штогадовае першынство па баскетболе, прысвечанае Дню адукацыі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Вось ужо чацвёрты год спаборніцтвы збіраюць самыя спартыўныя каманды факультэта міліцыі. У гэты раз выступілі 9 каманд. Спаборніцтва праводзілася не па правілах класічнага баскетбола, а ў фармаце «тры на тры». Асаблівасць стрытболу у тым, што занятая палова гульнявога поля з адным баскетбольным кошыкам і ў складзе каманды толькі тры ўдзельнікі.

У фінале сёлетняга турніру сустрэліся спартсмены 2 «А» і 3 «А» курсаў. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымалі другакурснікі. Трэцяе месца занялі дэбютанты спаборніцтваў - каманда 1 «А» курсу, якая заявіла пра сябе яшчэ на адборачным этапе, выйграўшы ў срэбных прызёраў мінулага года - каманды 3 «В» курсу.


Уладзімір Вазняк, факультэт міліцыі.
Фота Паўла Пянцюгова, 1 «В» курс

Навіны