Другакурснік Акадэміі МУС Раман Даміяў пра свае спартыўныя дасягненнi распавядае сціпла, хоць і заваяваў ужо другі чэмпіёнскі тытул.
Навучанне ў міліцэйскай УВА не толькі дазваляе курсантам стаць высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў праваахоўнай сферы, але і дае мноства магчымасцяў для рэалізацыі талентаў, у тым ліку і спартыўных. Пасля паступлення ў акадэмію, наш чэмпіён працягнуў трэніравацца і выступаць на спаборніцтвах. Раман Даміяў вучыцца на 2 «В» курсе факультэ таміліцыі. Сваімі спартыўнымі подзвігамі курсант паспяхова дапаўняе выдатнае нясенне службы і добрую паспяховасць у вучобе. За плячыма самбіста - перамогі ў першынствах акадэміі, універсіядзе 2017 года, міжнародных спаборніцтвах.
Чэмпіён Беларусі па самба - курсант факультэта міліцыі Раман Даміяў:
- За дасягнутыя вынікі, безумоўна, удзячны у тым ліку і Акадэміі МУС. Тут я загартаваў характар, навучыўся ісці наперад і не спыняцца на дасягнутым. Зараз у складзе нацыянальнай зборнай рыхтуюся да першынства Еўропы, якое адбудзецца ў Празе.
Алег Дзяменцiй, 2 «В» курс.
Фота Аляксея Пятровіча