ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
24
Нд , Ліс

Ветэран - аб працы кіроўца аўтамабіля у міністраў і службе ў зоне ЧАЭС

Сустрэчы з ветэранамі - добрая традыцыя Акадэміі МУС. Так, курсанты факультэта міліцыі пабывалі ў гасцях у Рыгора Барысавіча Чаркаса.

Напярэдадні Дня міліцыі курсанцкі актыў 2 «А» курса факультэта міліцыі наведаў ветэрана органаў унутраных спраў падпалкоўніка міліцыі ў адстаўцы Рыгора Барысавіча Чаркаса. Ветэран цёпла сустрэў хлопцаў і падчас размовы з імі падзяліўся ўспамінамі аб прафесійным шляху. Такія сустрэчы дазваляюць моладзі пераняць у тарэйшага пакалення бясцэнны вопыт і важнейшыя міліцэйскія традыцыі.

Рыгор Барысавіч пачынаў сваю службу ва ўнутраных войсках МУС СССР на пасадзе тэлеграфіста ў Ніжнім Ноўгарадзе. Пасля заканчэння службы ў войску вярнуўся ў Мінск. У паліклініцы МУС займаў пасады кіроўцы, старэйшага кіроўцы. Начальства заўсёды адзначала яго працу з лепшага боку. З часам Рыгора Чэркаса запрасілі на службу ў міліцыю.

У 1980 годзе праваахоўнік прымаў удзел у ахове грамадскага парадку на летніх Алімпійскіх гульнях у Маскве - кіраўніцтва ацаніла прафесіяналізм. Супрацоўнік у ліку лепшых кіроўцаў аўтамабіля МУС БССР быў накіраваны на першыя ў Савецкім Саюзе курсы па экстрэмальным кіраваннi аўтамабілем ў Эстонію. Выпускніка чакалі на пасады кіраўніка аддзялення такіх жа курсаў у Беларусі, але праграму згарнулі. Рыгор Барысавіч працаваў кіроўцам у Міністрстве унутраных спраў БССР. У 1985 годзе супрацоўнік паступіў у Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М.В.Фрунзэ МУС СССР.

Падзеі ў Чарнобылі 1986 года таксама паўплывалі на лёс Рыгора Барысавіча - напрацягу трох гадоў ён накіроўваўся ў зону адчужэння для аховы грамадскага парадку. За мужнасць, гераізм, высокі прафесіяналізм пры выкананні службовых задач па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС узнагароджаны дзяржаўнымі і ведамаснымі медалямі і граматамі Беларусі і Украіны.

З 1990 года Рыгор Чаркас нёс службу оперупаўнаважаным, з 1999-га - у Вучэбным цэнтры МУС Рэспублікі Беларусь на пасады намесніка начальніка па тылавым забеспячэнні, а ў 2006-м пайшоў на заслужаную пенсію.


Максім Моніч, 2 «А» курс.
Фота Дзяніса Аніскаўца

Навіны