На факультэце міліцыі напярэдадні каталіцкай пасхі была арганізавана сустрэча з ксяндзом Юрыем Санько.
Юрый Санько на дадзены момант з'яўляецца часова выконваючым абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У ходзе гутаркі з курсантамі, ён распавёў пра сваё дзяцінства, як праходзіла яго вучоба ў семінарыі. Аказалася, госць вельмі захапляецца спортам і ў юныя гады ён выступаў у гарадскіх спаборніцтвах па баскетболе. Ён пажадаў курсантам поспехаў у вучобе, павіншаваў з надыходзячым святам Вялікадня, распавёў пра гісторыю яго ўзнікнення і як дадзенае хрысціянскае свята адзначаецца на сённяшні дзень.
Госць адзначыў, што каталіцтва для маладога пакалення нашай краіны мае вельмі вялікае значэнне. Ксёндз Юрый актыўна ўдзельнічае ў жыцці грамадства, заўсёды адкрыты для зносін. Курсанты задавалі мноства пытанняў, на якія ён з задавальненнем адказваў.
Ксёндз Юрый з'яўляецца даволі частым госцем у Акадэміі МУС. Такога роду мерапрыемствы для курсантаў маюць асаблівую важнасць, бо кожны з нас павінен быць развіты духоўна.
Павел Васільеў,
факультэт міліцыі, 1 "В" курс.
Фота аўтара.