ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
20
Пн, Май

Каманда трэцякурснікаў - пераможца першынства па баскетболе

На факультэце міліцыі адбылося першынство па баскетболе, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі 1-3 курсаў.

Спаборніцтвы праводзяцца штогод напярэдадні Дня стварэння падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Кожны раз каманды прыемна здзіўляюць сваёй гульнёй.

У ліку фіналістаў апынуліся зборныя 2 "В" і 3 "В" курсаў. Яны ж змагаліся за перамогу ў мінулым годзе. Супрацьстаянне наймацнейшых прымусіла пахвалявацца заўзятараў - практычна да канца матчу лік быў роўным, пакуль кропку ў гэтай гісторыі не паставілі трэцякурснікі. Рэванш за леташняе паражэнне адбыўся.

Трэцюю прыступку п'едэстала гонару занялі спартсмены 2 «А» курса. Безумоўна, такія камандныя гульні патрабуюць выдатнай індывідуальнай падрыхтоўкі ўдзельнікаў і згуртаванасці ўсёй каманды. Аб узроўні спартсменаў міліцэйскай АВУ эфектыўнасці іх трэніровак і, мабыць, добразычлівасці фартуны кажуць заваяваныя медалі.


Алег Дземянцей, 2 «В» курс.
Фота Аляксей Пятровіч

Навіны