ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
20
Пн, Май

Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці на факультэце міліцыі

Творчы форум прайшоў настолькі палымяна, што нават начальнік факультэта выканаў пад гітару песню - падтрымаў таленавітую моладзь.

Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сабраў першыя курсы факультэта міліцыі. Удзельнікі прадставілі свае таленты ў розных намінацыях, уключаючы вакал, танец і аўтарскую песню.

Узначаліў журы начальнік факультэта палкоўнік міліцыі Дзмітрый Ханцевич. Таксама ацэньвалі удзельнікаў намеснік начальніка факультэта па рабоце з асабовым складам палкоўнік міліцыі Алег Дуванов, памочнік начальніка факультэта па працы з моладдзю капітан міліцыі Уладзімір Вазняк, сакратар «пяршоўкі» БРСМ Антаніна Борщун і загадчык клуба факультэта Ігар Смірноў.

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Кожны курс прадставіў праграму, якая дазволіла моладзі праявіць сябе ў розных намінацыях. Па выніках конкурсу лепшай прызнана калектыўная творчая работа 1 "В" курсу. Сярод вакалістаў першынстваваў курсант 1 «А» курса Арсень Паляк, які выканаў адну з папулярных песень. Лепшым бардам стаў курсант 1 "В" курса Кірыл Гарэлаў з песняй уласнага сачынення «My Tears» (англ. «Мае слёзы»). Безумоўна, запамінальнымі былі танцы. У гэтай намінацыі перамог калектыў 1 «Б» курса.

У завяршэнне конкурсу курсантаў чакаў прыемны сюрпрыз. Дзмітрый Ханцевич выканаў пад гітару песню ўласнага сачынення «Дом», падтрымаўшы тым самым удзельнікаў.


Павел Васільеў,
1 "В" курс.
Фота аўтара

Навіны