ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
21
Чц, Ліс

Наш ветэран - у мінулым намеснік начальніка Мінскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі

Напярэдадні Дня інвалідаў курсанты 2 «А» курса факультэта міліцыі наведалі ветэрана органаў унутраных спраў маёра міліцыі ў адстаўцы Анатоля Андрэевіча Лісоўскага.

Анатоль Андрэевіч раней працаваў намеснікам начальніка Мінскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі імя М.В.Фрунзе МУС СССР па палітчасці. Цяпер гэта следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС. Ветэран ветліва прыняў курсантаў. У гутарцы ён расказаў пра сваю службу ў органах унутраных спраў, закрануў тэму важнасці прафесіі міліцыянта ў грамадстве. Курсанты аказалі неабходную дапамогу ветэрану, падзякавалі за размову і гасціннасць, пажадалі моцнага здароўя.

Наведванне ветэранаў - даўняя добрая традыцыя Акадэміі МУС. Для ветэранаў гэтая прыемная падзея, а для моладзі - магчымасць праявіць свае лепшыя якасці, аказаць дапамогу, даведацца нешта новае ў гэтай еднасці.


Сяргей Казакоў,
2 «А» курс.
Фота аўтара

Навіны